Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цукар, ✂, м.

  1. Крышталічнае спажыўнае салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу.

    • Кілаграм цукру.
  2. Назва некаторых арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў (спец.).

    • Вінаградны ц.
    • Аналіз мачы на наяўнасць цукру.

◊

  • Не цукар (разм.) — аб кім-, чым-н. непрыемным, цяжкім.

  • Відаць, гэты дзядзька не цукар.

|| прым. цукровы, ✂.

  • Цукровая пудра.
  • Ц. завод.

○

  • Цукровая хвароба — дыябет.

цукарніца, ✂, ж.

Прадмет чайнай пасуды для цукру.

цукат, ✂, м.

Зацукраваны плод або скурка яго (звычайна цытрусавы).

  • Торт з цукатамі.

|| прым. цукатны, ✂.

цукерак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і цукерка.

цукерачнік, ✂, м.

Кандытар, які вырабляе цукеркі.

|| ж. цукерачніца, ✂.

цукерка, ✂, ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад.

  • Шакаладныя цукеркі.

|| памянш. цукерачка, ✂.

|| прым. цукерачны, ✂.

цукерніца, ✂, ж.

Вазачка для цукерак.

цукора, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і цыкорыя.

|| прым. цукорны, ✂.

цукра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да цукру (у 1 знач.), напр. цукравытворчасць, цукрапатачны, цукрарафінадны;
  • 2) які мае адносіны да цукру (у 2 знач.), напр. цукрамер, цукразніжальны.

цукраванне, ✂, н.

Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым-н.

  • Ц. крухмалу.