Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фельд’егер, ✂, м.

Ваенны або ўрадавы кур’ер для вельмі важных даручэнняў.

|| прым. фельд’егерскі, ✂.

  • Фельд’егерская пошта.

фельдмаршал, ✂, м.

У царскай і некаторых замежных арміях: вышэйшы генеральскі чын, а таксама асоба, якая мае такі чын.

|| прым. фельдмаршальскі, ✂.

фельдфебель, ✂, м.

У царскай і некаторых замежных арміях: званне старшага унтэр-афіцэра, памочніка камандзіра роты па гаспадарцы, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. фельдфебельскі, ✂.

фельетаніст, ✂, м.

Аўтар фельетонаў.

|| ж. фельетаністка, ✂.

|| прым. фельетанісцкі, ✂.

фельетон, ✂, м.

Газетны або часопісны артыкул на злабадзённую тэму, у якім выкарыстаны гумарыстычныя і сатырычныя прыёмы выкладання.

|| прым. фельетонны, ✂.

фельчар, ✂, м.

Памочнік урача — асоба з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

|| ж. фельчарка, ✂ і фельчарыца, ✂.

|| прым. фельчарскі, ✂.

  • Фельчарскія курсы.

фелюга, ✂, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае судна на паўднёвых морах.

|| прым. фелюжны, ✂.

фен, ✂, м.

Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.

феналогія, ✂, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе, змены ў раслінным і жывёльным свеце, абумоўленыя зменай пор года і пагоднымі ўмовамі.

|| прым. феналагічны, ✂.

фенаменальны, ✂, ж. (кніжн.).

Выключны, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях.

  • Фенаменальныя здольнасці.
  • Ф. голас.

|| наз. фенаменальнасць, ✂.