Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нігілізм, , м. (кніжн.).

Поўнае адмаўленне ўсяго агульнапрызнанага, поўны скептыцызм.

|| прым. нігілістычны, .

  • Нігілістычныя погляды.

нігіліст, , м.

  1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае.

  2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.

|| ж. нігілістка, .

|| прым. нігілісцкі, .

нідзе, прысл.

Ні ў якім месцы.

  • Н. яго не сустракаў.

ніжэй і ніжай, прысл.

  1. гл. нізка.

  2. прыназ. Уніз ад чаго-н.

    • Зламаць нагу н. калена.
  3. прысл. Далей (пры спасылцы на наступнае месца тэксту).

    • Аб гэтым будзе сказана н.

ніз, , м.

  1. Ніжняя частка чаго-н.

    • Н. (ніжні паверх) займалі кватаранты.
  2. Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху; унутраны бок (матэрыі, вопраткі).

    • Н. вечка.
  3. Нізіннае месца.

    • Сцелецца па нізах туман.
  4. Тое, што і нізоўе.

  5. мн. Шырокія пласты працоўнага народа.

    • Сацыяльныя нізы.
  6. мн. Ніжнія ноты (спец.).

    • Браць нізы.

нізавы, .

  1. Які дзейнічае каля самай паверхні зямлі, вады і пад.

    • Н. вецер.
  2. Які знаходзіцца ў нізкім месцы.

    • Нізавая дарога.
  3. Які ўтварае ніжні ярус расліннага покрыва (спец.).

    • Нізавыя травы.
  4. Які размяшчаецца ў нізоўях ракі.

    • Нізавыя гарады.
  5. Які абслугоўвае масы, народ.

    • Нізавыя арганізацыі.

нізам, прысл.

Па ніжняй частцы чаго-н., на больш нізкім месцы.

  • Агонь распаўсюджваўся н.

нізасць, , ж.

  1. гл. нізкі.

  2. Нізкі ўчынак.

    • Рабіць нізасці.

нізаць, ; незак.

  1. Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад.

    • Н. пацеркі.
    • Н. грыбы.
  2. перан. Пранізваць, працінаць наскрозь.

|| зак. нанізаць, .

|| наз. нізанне, .

нізашто і нізавошта, прысл.

  1. Ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

    • Н. не згаджуся.
  2. Дарма, без прычыны.

    • Узвяла паклёп н.