назоўнік | мужчынскі род
Ніжняя частка чаго-н.
- Н. (ніжні паверх) займалі кватаранты.
Паверхня, бок прадмета, процілеглы яго верху; унутраны бок (матэрыі, вопраткі).
- Н. вечка.
Нізіннае месца.
- Сцелецца па нізах туман.
Тое, што і нізоўе.
множны лік: Шырокія пласты працоўнага народа.
- Сацыяльныя нізы.
множны лік: Ніжнія ноты (спецыяльны тэрмін).
- Браць нізы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)