любіць,
-
Адчуваць любоў (у 1
знач. ) да каго-, чаго-н. - Л. радзіму.
- Л. родную мову.
- Л. маці.
- Л. жанчыну.
- Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).
-
што і з
інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н. - Л. музыку.
- Л. добры харч.
- Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка).
- Л. збіраць грыбы.
-
з
дадан. сказам. Быць задаволеным чым-н. , адчуваць задавальненне ад чаго-н. - Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.
-
Мець патрэбу ў якіх
-н. умовах для існавання, ростуі пад. - Елка любіць цень.
- Расліны любяць святло.