Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клак, ✂, м.

Тое, што і пыж.

|| прым. клаковы, ✂.

клака, ✂, ж., зб.

Людзі, нанятыя для апладзіравання артыстам або іх асвістання, каб зрабіць уражанне поспеху або правалу спектакля.

клаксан, ✂, м.

Ранейшая назва ўстройства для падачы гукавога сігналу ў аўтамабілі, матацыкле і інш., а таксама сам сігнал.

  • Націснуць на к.

|| прым. клаксанны, ✂.

клан, ✂, м.

  1. Род, радавая абшчына (першапачаткова ў кельцкіх народаў) (спец.).

  2. перан. Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прым. кланавы, ✂.

кланяцца, ✂; незак.

  1. Рабіць паклоны, знак прывітання.

    • К. бацькоўскаму дому.
  2. У пісьме або праз каго-н. перадаваць прывітанне.

    • Кланяйся ад майго імя ўсім родным.
  3. перан., каму і перад кім. Звяртацца з просьбай, уніжана аб чым-н. прасіць (разм.).

    • Кожнаму бюракрату прыходзіцца к.

|| зак. пакланіцца, ✂.

клапан, ✂, м.

  1. Дэталь у кампрэсарах, рухавіках унутранага згарання і інш., якая закрывае праход пары, газу або вадкасці.

    • Засцерагальны к.
  2. Частка полага органа ў выглядзе складкі ў сэрцы, якая не дае рухацца крыві ў адваротным напрамку.

    • Сардэчны к.
  3. Нашыўка з куска матэрыі, якая прыкрывае кішэню або шво на адзенні.

|| прым. клапанны, ✂.

клапатаць, ✂; незак. (разм.).

Вельмі старанна, настойліва і рупліва займацца чым-н.

  • К. каля печы.

|| зак. паклапатаць, ✂.

клапатлівы, ✂.

  1. Уважлівы, старанны.

    • К. гаспадар.
  2. Які патрабуе клопатаў, турбот.

    • Клапатлівая справа.

|| наз. клапатлівасць, ✂.

клапатун, ✂, м. (разм.).

Клапатлівы чалавек.

|| ж. клапатуха, ✂.

клапаціцца, ✂; незак.

  1. па кім-чым, ля каго-чаго. Старанна і дбайна займацца чым-н.

    • К. па справе.
    • К. ля гаспадаркі.
  2. без дапаўнення.. Непакоіцца, турбавацца з выпадку чаго-н.

    • Гаспадыня пачала к., дзе каго пасадзіць.
  3. аб кім-чым і пра каго-што. Праяўляць клопат аб кім-, чым-н.

    • К. аб справах завода.
    • К. пра ўнукаў.

|| зак. паклапаціцца, ✂.