Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

келіх, ✂, м.

Тое, што і бакал.

келля, ✂, ж.

Асобны пакой манаха ў манастыры.

|| прым. келейны, ✂.

кельма, ✂, ж.

Тое, што і кельня.

кельнер, ✂, м.

У некаторых краінах: афіцыянт, слуга ў атэлі.

|| ж. кельнерка, ✂.

|| прым. кельнерскі, ✂.

кельня, ✂, ж.

Прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на цэглу.

кельты, ✂, м.

Група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

|| прым. кельцкі, ✂.

кеміць, ✂; незак. (разм.).

Разумець, разбірацца, цяміць.

|| зак. скеміць, ✂.

кемлівы, ✂.

Які ўсё хутка і лёгка разумее; здагадлівы.

  • К. вучань.

|| наз. кемлівасць, ✂.

кемны, ✂ (разм.).

Тое, што і кемлівы.

|| наз. кемнасць, ✂.

кемпінг, ✂, м.

Летні лагер для аўтатурыстаў.

|| прым. кемпінгавы, ✂.