Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухбортны, .

Пра верхняе адзенне: з двума бартамі і двума радамі гузікаў.

  • Д. касцюм.

двухвярстовы, .

Працягласцю ў дзве вярсты.

  • Двухвярстовая адлегласць.

двухгадзінны, .

  1. Які працягваецца дзве гадзіны.

    • Д. даклад.
  2. Прызначаны на дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; разм.).

    • Д. параход.

двухгадовы, .

  1. гл. двухгоддзе.

  2. Які мінуў, пражыў два гады.

    • Д. тэрмін.
    • Двухгадовае дзіця.

двухгаловы, .

З дзвюма галавамі галовамі.

  • Д. змей.

  • Двухгаловы арол — геральдычны відарыс арла з дзвюма галавамі галовамі на дзяржаўным гербе Расіі.

двухгоддзе, , н.

  1. Тэрмін у два гады.

    • Мінулае д.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася два гады назад.

    • Споўнілася д. са дня прыняцця закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

двухдзённы, .

  1. Працягласцю ў два дні.

    • Д. турысцкі паход.
  2. Разлічаны, прызначаны на два дні.

    • Д. запас харчоў.

двухдольны, , (спец.).

Які складаецца з дзвюх долей.

  • Двухдольныя расліны (з зародкам з дзвюх семядолей).
  • Сямейства двухдольных (наз.).
  • Д. памер верша (харэй, ямб).

двухдомны, , (спец.).

Такі, у якога мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны).

  • Каноплі, шпінат — двухдомныя расліны.
  • Сямейства двухдомных (наз.).

двухжыльны, .

  1. Які ўяўляе сабой дзве скручаныя жылкі (спец.).

    • Д. провад.
  2. Вынослівы, дужы, моцны (разм.).

    • Наша пакаленне двухжыльнае, яно ўсё перамагло, усё адолела.