Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дабегчы, ; зак.

Бягом дасягнуць якога-н. месца.

  • Д. да хаты.

|| незак. дабягаць, .

даберман, і даберман-пінчэр, , м.

Парода службовых сабак-сышчыкаў, звычайна цёмнай масці.

дабіць, ; зак.

  1. Умярцвіць раненага, падстрэленага.

    • Паляўнічы дабіў звера.
    • Гэтыя весткі зусім дабілі старога (перан.).
  2. перан. Канчаткова разграміць.

    • Д. варожыя сілы.
  3. Канчаткова разбіць што-н. недабітае, трэснутае; перабіць усё, што засталося цэлым.

    • Д. талеркі.
  4. што і чаго. Скончыць біць,утвараць гукі (пра гадзіннік).

    • Гадзіннік не паспеў д. шостага ўдару, як пачалася нарада.
  5. Увагнаць да канца.

    • Д. цвік.
  6. перан. Завяршыць якую-н. работу.

    • К вечару дабілі жніво.

Дабіць да ручкі (разм.) —

  1. дрэннай арганізацыяй прывесці да развалу;
  2. прывесці ў непрыгодны стан што-н.

|| незак. дабіваць, .

дабра...

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.

дабрабыт, , м.

Дастатак, забяспечанасць.

  • Клапаціцца пра д. народа.

дабраволец, , м.

Тое, што і добраахвотнік.

дабравольніцкі, .

Тое, што і добраахвотніцкі.

дабравольны, .

Тое, што і добраахвотны.

дабрадзей, , м.

Той, хто робіць дабро, дапамагае, аказвае паслугу каму-н.

  • На словах д., а на справе ліхадзей (з нар.).

|| ж. дабрадзейка, .

дабрадзейны, .

Гатовы дапамагчы іншым, добразычлівы.

  • Дабрадзейныя людзі.

|| наз. дабрадзейнасць, .