Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гідрастанцыя, ✂, ж.

Тое, што і гідраэлектрастанцыя.

гідратэхніка, ✂, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца выкарыстаннем водных рэсурсаў у народнай гаспадарцы і рэгуляваннем іх дзеянняў.

|| прым. гідратэхнічны, ✂.

гідраўліка, ✂, ж.

Навука аб законах і руху вадкасцей і аб спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

|| прым. гідраўлічны, ✂.

  • Г. прэс.

гідраэлектрастанцыя, ✂, ж.

Электрастанцыя, якая выкарыстоўвае энергію падаючай вады для выпрацоўкі электраэнергіі.

гідроліз, ✂, м. (спец.).

Рэакцыя абменнага раскладання злучэнняў з вадой.

|| прым. гідролізны, ✂.