Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гіганцкі, .

  1. Вельмі вялікі памерам.

    • Гіганцкая ліпа.
    • Ісці гіганцкімі крокамі (перан. робячы вялікія поспехі).
  2. Выключны па сіле, важкасці.

    • Г. размах будоўлі.
    • Гіганцкія поспехі ў асваенні космасу.

гігіена, , ж.

  1. Раздзел медыцыны, які вывучае ўмовы захавання здароўя, а таксама сістэма мер, накіраваная на падтрыманне чысціні, здароўя.

    • Г. працы.
    • Г. харчавання.
    • Асабістая г.
  2. перан. Забеспячэнне ўмоў, якія захоўваюць нармальны экалагічны стан раслінных і жывёльных арганізмаў, навакольнага асяроддзя.

    • Г. лесу.
    • Г. водных басейнаў.

|| прым. гігіенічны, .

гігіеніст, , м.

Спецыяліст у галіне гігіены.

гігіенічны, .

  1. гл. гігіена.

  2. Які адпавядае нормам гігіены.

    • Гігіенічнае адзенне.

|| наз. гігіенічнасць, .

гігра...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да вільгаці, да вільготнасці, напр. гігравата, гіграметрычны.

гіграскапічны, .

Здольны паглынаць вільгаць з навакольнага асяроддзя.

  • Гіграскапічная вата.

|| наз. гіграскапічнасць, .

гід, , м.

  1. Чалавек, які суправаджае турыстаў і знаёміць іх са славутымі мясцінамі горада, краю.

  2. Даведнік для турыстаў (уст.).

|| прым. гідаўскі, .

гідра, , ж.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

  2. Дробная бесхрыбетная жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

гідра...

Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да вады, воднай энергіі, напр. гідраагрэгат, гідраавіяцыя, гідрабіялогія, гідрадынаміка.

гідравузел, .

Комплекс гідратэхнічных збудаванняў, устройстваў.

  • Энергетычны г.

|| прым. гідравузлавы, .