Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змазацца, ✂; зак.

  1. гл. мазацца.

  2. Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).

    • Штрыхі змазаліся.
  3. перан. Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (разм.).

|| незак. змазвацца, ✂.

змазаць, ✂; зак.

  1. гл. мазаць.

  2. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага.

    • З. завесы ў дзвярах.
    • З. драпіну ёдам.
  3. што з чаго. Размазаць, сцерці.

    • З. фарбу рукой.
  4. перан. Зрабіць невыразным, расплыўчатым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (разм.).

    • З. пытанне.
  5. каго (што) па чым і без дапаўнення. Моцна стукнуць (разм. груб.).

    • З. па твары.

|| незак. змазваць, ✂.

|| наз. змазка, ✂ і змазванне, ✂.

змазка, ✂, ж.

  1. гл. змазаць.

  2. Рэчыва, якім змазваюць.

    • Лыжная з.

|| прым. змазачны, ✂.

  • Змазачнае масла.

змазчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н.

  • З. чыгуначных колаў.

|| ж. змазчыца, ✂.

змакрэлы, ✂.

Які стаў мокрым, намок.

  • З. ад поту.

змакрэць, ✂; зак.

Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.).

  • З. на дажджы.
  • Кашуля змакрэла ад поту.

змалаціць, ✂; зак.

  1. Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся.

  2. Моцна збіць, пабіць (разм.).

    • З. варожыя войскі.
  3. Перабіць, паламаць (разм.).

    • З. усю пасуду.

|| незак. змалочваць, ✂.

змалку, прысл. (разм.).

З малых гадоў, з маленства.

  • Прывучыць сябе да працы з.

змаляваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

    • З. бярозу.
  2. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

    • З. увесь альбом.
  3. Зрасходаваць на маляванне.

    • З. усю фарбу.

|| незак. змалёўваць, ✂.

зман, ✂, м.

  1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі.

    • Паддацца на з.
  2. Стан падманутага; памылковае, ілюзорнае ўяўленне аб чым-н.

    • Увесці каго-н. у з.