Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злямцаваць, ✂; зак.

Збіць у лямец.

  • З. воўну.

зляпаць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць што-н. наспех, абы-як.

  • Сяк-так зляпаў дзверы.

зляпіцца, ✂; зак. (разм.).

Пра што-н. клейкае, ліпкае: змацавацца, злучыцца.

  • Лісты кнігі зляпіліся.

|| незак. злеплівацца, ✂.

зляпіць, ✂; зак.

  1. гл. ляпіць.

  2. Злучыць чым-н. ліпкім, склеіць (разм.).

    • З. лісты паперы.
    • З. кавалкі статуэткі.

|| незак. злепліваць, ✂.

злятацца, ✂; зак.

Набыць навыкі для сумесных палётаў.

  • Лётчыкі звяна добра зляталіся.

зляцецца, ✂; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў.

  • Восы зляцеліся на салодкае.

|| незак. злятацца, ✂.

|| наз. злёт, ✂.

зляцець, ✂; зак.

  1. Летучы, спусціцца.

    • Верабей зляцеў з куста.
  2. Упасці зверху (разм.).

    • З. з ганка.
    • Паперы зляцелі са стала.
  3. Узляцеўшы, пакінуць якое-н. месца, вылецець куды-н. далёка.

    • Птушкі некуды зляцелі.
    • Прыказка зляцела з вуснаў (перан.).

|| незак. злятаць, ✂.

змагар, ✂, м.

Той, хто змагаецца з кім-н. за што-н., барацьбіт.

  • З. за справядлівасць.
  • З. за мір.

|| ж. змагарка, ✂.

|| прым. змагарскі, ✂.

змагацца, ✂; незак.

  1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дапаўнення. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы.

    • З. з ворагамі.
    • З. з канкурэнтамі.
    • Жыць і з.
  2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н.

    • З. з забабонамі.
    • З. супраць вайны.
  3. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды.

    • З. за свабоду.
  4. з чым і без дапаўнення. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).

    • У ім радасць змагалася з зайздрасцю.
    • У душы змагаліся два пачуцці.

|| наз. змаганне, ✂.

змагчыся, ✂; зак.

Выбіцца з сілы, аслабець.

  • З. і заснуць.