Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злапомны, ✂.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапомнасць, ✂.

злараднасць, ✂, ж.

Злая радасць пры няшчасці, няўдачы іншых.

злараднічаць, ✂; незак.

Праяўляць злараднасць.

зларадны, ✂.

Напоўнены злараднасцю, які заключае ў сабе злую радасць пры няшчасці другіх.

  • З. чалавек.
  • Злараднае пачуцце.
  • Зларадна (прысл.) смяяцца.

зласлівец, ✂, м.

Той, хто пастаянна злуецца, злоснік.

|| ж. зласлівіца, ✂.

зласлівы, ✂.

Поўны злосці, варожасці.

  • З. чалавек.
  • Зласлівая ўсмешка.

|| наз. зласлівасць, ✂.

зласловіць, ✂; незак.

Займацца зласлоўем.

зласлоўе, ✂, н.

Злыя, нядобразычлівыя словы, выказванні пра каго-, што-н., злосныя плёткі, абгаворы.

злаўчыцца, ✂; зак.

  1. Лоўка прынаравіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што-н.

    • З. і пераскочыць канаву.
  2. Набыць навык, лоўкасць у чым-н., налаўчыцца.

    • Ён злаўчыўся пісаць левай рукой.

|| незак. злаўчацца, ✂.

злачынец, ✂, м.

Чалавек, які робіць або зрабіў злачынства.

  • Ваенны з. (асоба, якая ў ходзе вайны робіць злачынства супраць чалавецтва).

|| ж. злачынка, ✂.