Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаўкавінка, ✂, ж.

Нітка, валасок шоўку.

шаўкавісты, ✂.

Падобны на шоўк, гладкі, мяккі.

  • Шаўкавістая папера.
  • Шаўкавістыя валасы.

|| наз. шаўкавістасць, ✂.

шаўкавічны, ✂.

Які мае адносіны да здабывання шоўку ад тутавага шаўкапрада.

  • Ш. чарвяк (вусень шаўкапрада).

шаўкавод, ✂, м.

Спецыяліст па шаўкаводству.

шаўкаводства, ✂, н.

Развядзенне шаўкапрада як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. шаўкаводны, ✂ і шаўкаводчы, ✂.

шаўкапрад, ✂, м.

Матыль, вусень якога ўе коканы, што ідуць на выраб шоўку.

  • Тутавы ш.

шаўкаткацкі, ✂.

Які мае адносіны да ткання шоўку.

  • Шаўкаткацкая вытворчасць.

шаўковы, ✂.

  1. гл. шоўк.

  2. перан. Лагодны, паслухмяны, добры (разм.).

    • Начальнік зрабіўся шаўковым.

шаўкоўніца, ✂, ж.

Тое, што і тутавае дрэва.

|| прым. шаўкоўнічны, ✂.

шаўро, нескл., н.

Гатунак мяккай хромавай казінай скуры для абутку.

|| прым. шаўровы, ✂.