Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зімаўстойлівы, ✂.

Здольны пераносіць зімовыя халады (пра расліны).

  • Зімаўстойлівыя гатункі сліў.

|| наз. зімаўстойлівасць, ✂.

зімнік, ✂, м. (разм.).

Дарога, пракладзеная прама па снезе для язды зімой.

|| прым. зімнікавы, ✂.

зімовішча, ✂, н.

Месца, памяшканне, дзе зімуюць або спыняюцца зімой людзі.

  • Спыніцца ў зімовішчы.

зімой, прысл.

У час зімы.

  • Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).

зімоўе, ✂, н.

Тое, што і зімовішча.

зімоўка, ✂, ж.

  1. гл. зімаваць.

  2. Тое, што і зімовішча.

    • Пабудаваць зімоўку.

зімоўшчык, ✂, м.

Чалавек, які знаходзіцца дзе-н. на зімоўцы.

  • Палярныя зімоўшчыкі.

|| ж. зімоўшчыца, ✂.

зірк у знач. вык. (разм.).

Ужыв. замест дзеясл. зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.

  • Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.

зіркасты, ✂ і зіркаты, ✂ (разм.).

  1. З вялікімі вачамі, вірлавокі.

  2. З вострым зрокам, зоркі.

|| наз. зіркастасць, ✂ і зіркатасць, ✂.

зіркаць, ✂; незак. (разм.).

Кідаць позірк на каго-, што-н., пазіраць.

  • З. па баках.

|| аднакр. зіркнуць, ✂ і зірнуць, ✂.