Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зернедрабілка, ✂, ж.

Машына для драблення зерня, якое ідзе на корм.

|| прым. зернедрабільны, ✂.

зернесушылка, ✂, ж.

  1. Спецыяльна прыстасаванае памяшканне для сушкі зерня.

  2. Механічная ўстаноўка для сушкі зерня.

зерня...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «зерне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. зернявоз, зернясейны.

зернясховішча, ✂, н.

Памяшканне для захоўвання зерня.

зеў, ✂, м.

Адтуліна, што злучае поласць рота з глоткай.

  • Слізістая абалонка зева.

зеўра, ✂, ж. (разм.).

Прорва, адтуліна.

  • Цёмная з. прадоння.

зеўраць, ✂; незак. (разм.).

Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.).

  • Зеўрае бяздонне.

зефір​1, ✂, м.

У старажытных грэкаў: заходні вецер; у паэзіі: цёплы лёгкі вецер.

|| прым. зефірны, ✂.

зефір​2, ✂, м.

Род пасцілы.

|| прым. зефірны, ✂.

зефір​3, ✂, м.

Тонкая баваўняная тканіна.

|| прым. зефіравы, ✂.

  • Зефіравая сарочка.