землямер,
Тое, што і каморнік.
||
землямер,
Тое, што і каморнік.
||
землямерны,
Які адносіцца да вымярэння і адвядзення зямельных участкаў; каморніцкі.
земляроб,
Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб.
||
земляробства,
Апрацоўка зямлі для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін.
Раздзел аграноміі, які вывучае спосабы карыстання зямлёй і павышэння ўрадлівасці глебы.
||
землярыйка,
Насякомаедная млекакормячая жывёліна, роднасная крату.
||
землярыйны,
Які служыць для земляных работ.
землясос,
Помпа ў землясосным снарадзе для вымання і транспарціроўкі грунту.
||
землясосны,
землясосны снарад — машына для земляных работ, якая пры дапамозе помпы вымае і транспартуе па трубаправодах разрэджаны вадою грунт, земснарад.
земнаводны,
Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы.
земскі,
Даўней: агульнадзяржаўны.
Земскі начальнік — у царскай Расіі — чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна.