Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

землеўладанне, , н.

  1. Уладанне зямлёй на правах прыватнай уласнасці (кніжн.).

  2. Зямельны ўчастак, што знаходзіцца ў чыім-н. уладанні (афіц.).

землеўласнік, , м.

Тое, што і землеўладальнік.

|| ж. землеўласніца, .

|| прым. землеўласніцкі, .

землеўпарадкаванне, , н.

Сістэма мерапрыемстваў, якія ўпарадкоўваюць землекарыстанне.

|| прым. землеўпарадкавальны, .

землеўпарадчык, , м.

Спецыяліст у галіне землеўпарадкавання.

землечарпалка, , ж.

Машына для паглыблення дна (рэк, каналаў і пад.), якая дастае грунт чарпакамі, прымацаванымі да рухомага ланцуга.

землечарпанне, , н.

Паглыбленне дна вадаёмаў пры дапамозе землечарпалак.

|| прым. землечарпальны, .

земля...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. землябітны, землязнавец, землязнаўства, землякоп, земляроб, землясос.

землябітны, .

Зроблены са шчыльна збітай зямлі з дабаўленнем вяжучых рэчываў.

  • Землябітная хатка.

землякоп, , м.

Рабочы па земляных работах.

|| прым. землякопскі, .

землякопны, .

Які мае адносіны да земляных работ.

  • Землякопныя машыны.