Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаткоўня, ✂, ж.

Прылада для шаткавання (звычайна капусты).

  • Ручная ш.

шатландка, ✂, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі.

шатландцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі.

|| ж. шатландка, ✂.

|| прым. шатландскі, ✂.

шатраваць, ✂; незак.

Ачышчаць (зерне) ад абалонак перад тым, як малоць або пускаць на крупы.

  • Ш. збожжа.

|| зак. сшатраваць, ✂.

|| наз. шатраванне, ✂ і шатроўка, ✂.

|| прым. шатравальны, ✂.

  • Шатравальная машына.

шатровы, ✂.

  1. гл. шацёр.

  2. Які мае форму шатра (у 2 знач.).

    • Ш. купал.
    • Шатровая званіца.

шатун​1, ✂, м. (спец.).

Рухомая дэталь, якая злучае поршань з валам рухавіка.

|| прым. шатунны, ✂.

шатун​2, ✂, м. (разм.).

Мядзведзь, які блукае зімой па лесе, а не спіць у берлагу.

  • Мядзведзь-ш.

шаты, ✂.

  1. Пышнае дарагое адзенне.

    • Апрануцца ў ш.
  2. перан. Покрыва, тое, што пакрывае, укрывае каго-, што-н.

    • Снегавыя ш.
    • Пад шатамі дрэў.

шатэн, ✂, м.

Чалавек з цёмна-русымі, каштанавымі валасамі.

|| ж. шатэнка, ✂.

шаўкавіна, ✂, ж. (спец.).

Шаўковае валакно, нітка.

|| прым. шаўкавінны, ✂.