Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здабыча, ✂, ж.

  1. гл. здабыць.

  2. Тое, што здабыта, набыта.

здабычлівы, ✂ (разм.).

Удачлівы ў здабычы.

  • З. рыбалоў.

|| наз. здабычлівасць, ✂.

здавальненне, ✂, н.

Тое, што і задавальненне.

здавальняючы, ✂.

  1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

    • З. адказ.
    • Работа выканана здавальняюча (прысл.).
  2. здавальняюча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

    • Здаць экзамен на здавальняюча.

здавацца, ✂; незак.

  1. гл. здацца​2.

  2. у знач. пабочн. здаецца, здавалася. Як быццам, нібыта, відаць.

    • Здаецца, Вас, калега, можна павіншаваць.
    • Гэтаму дажджу, здавалася, не будзе канца.

здаволены, ✂.

Тое, што і задаволены.

|| наз. здаволенасць, ✂.

здаволіцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіцца.

|| незак. здавальняцца, ✂ і здавольвацца, ✂.

здаволіць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і задаволіць.

|| незак. здавальняць, ✂ і здавольваць, ✂.

здагадацца, ✂; зак.

Зразумець, прыйсці да правільнай думкі.

|| незак. здагадвацца, ✂.

здагадка, ✂, ж.

  1. Меркаванне, заснаванае на верагоднасці, магчымасці чаго-н.

    • Ваша з. правільная: так і было.
  2. Кемлівасць, здольнасць улоўліваць сутнасць справы (разм.).

    • У гэтай справе патрэбна з.