Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завуголле, , н.

Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў.

  • Шуміць вецер у завуголлі.

  • Па завуголлю бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.

завузіць, ; зак.

Зрабіць вузей, чым трэба, звузіць.

  • З. сукенку ў таліі.

|| незак. завужваць, .

завузкі, (разм.).

Вузкаваты, вузейшы, чым трэба.

  • З. калідор.

завулак, , м.

Невялікая, звычайна вузкая вуліца, якая злучае дзве іншыя, паралельныя вуліцы.

  • Сустрэцца ў завулку.

|| прым. завулачны, .

завусеніца, , ж.

  1. Задраная скурка каля пазногця.

    • Пазногці ў завусеніцах.
  2. Востры выступ на паверхні металу (спец.).

    • Дэталь з завусеніцамі.

завучыцца, ; зак. (разм.).

Стаміўшыся ад заняткаў, перастаць успрымаць, запамінаць.

  • Пусці хлопца пагуляць, ён ужо завучыўся.

|| незак. завучвацца, .

завучыць, ; зак.

Вучачы, запомніць, засвоіць.

  • З. правіла.
  • З. верш на памяць.

|| незак. завучваць, .

завушніца, , ж.

Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха.

  • Залатыя завушніцы.

|| памянш. завушнічка, .

завушны, .

Які знаходзіцца за вухам.

  • Завушная пухліна.

завываць, ; незак.

Перарывіста, нудна выць.

  • Завываюць ваўкі.
  • Вецер завывае.

|| наз. завыванне, .