Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бры́нза, , ж.

Сыр з авечага малака.

|| прым. брынзавы, .

бры́нкаць, ; незак. (разм.).

  1. Бразгатаць, утвараць бразгатлівыя гукі.

  2. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце.

    • Б. на гітары.

|| зак. прабрынкаць, .

|| аднакр. брынкнуць, .

|| наз. брынканне, .

брынча́ць, ; незак.

Утвараць кароткія бразгатлівыя гукі.

  • Б. шыбы ў вокнах.

брыня́ць, ; незак.

  1. Разбухаць, павялічвацца ў аб’ёме.

  2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі.

брысці́, ; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца.

брытагало́вы, .

З брытай галавой.

  • Б. хлопец.

брыта́нцы, , м. (кніжн.).

Тое, што і англічане.

|| ж. брытанка, .

|| прым. брытанскі, .

брыта́ць, ; незак.

Надзяваць аброць, пятлю вяроўкі на галаву, шыю жывёліны.

  • Б. жарабца.

|| зак. забрытаць, .

бры́тва, , ж.

Прылада для галення.

  • Электрычная б.

  • Язык як брытва — пра здольнасць востра, дасціпна гаварыць.

|| прым. брытвенны, .

  • Б. прыбор.

бры́фінг, , м. (афіц.).

Кароткая прэс-канферэнцыя.

  • Правесці б.