Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брыка́цца, ✂; незак.

  1. Пра капытных: біць нагамі, брыкаць.

    • Конь брыкаецца.
  2. перан. Упарціцца, упірацца (разм.).

    • З ім гаворыш, а ён брыкаецца.

брыка́ць, ✂; незак. (разм.).

Біць, удараць заднімі нагамі (пра капытных жывёлін).

|| аднакр. брыкнуць, ✂.

брыке́т, ✂, м.

Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу.

  • Тарфяны б.
  • Вугальны б.

|| прым. брыкетны, ✂.

брыкетава́ць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) брыкеты з чаго-н.

  • Б. торф.

брыклі́вы, ✂ (разм.).

Які мае звычку брыкацца.

  • Б. конь.

брыль, ✂, м.

  1. Казырок шапкі.

  2. Капялюш (з палямі).

    • Саламяны б.

брылья́нт, ✂, м.

Каштоўны камень — агранены і адшліфаваны алмаз.

|| прым. брыльянтавы, ✂.

○

  • Брыльянтавае вяселле — сямідзесяціпяцігоддзе шлюбнага жыцця.

брыля́сты, ✂.

  1. З вялікім казырком.

    • Брылястая шапка.
  2. перан. 3 вялікай шапкай (пра грыбы).

    • Брылястыя сыраежкі.

бры́нда, ✂, ж. (разм. зневаж.).

Пра таго, хто без патрэбы ходзіць, сланяецца абы-дзе.

бры́ндаць, ✂; незак. (разм.).

Хадзіць без патрэбы; сланяцца нічога не робячы.

  • Б. цэлы дзень.