Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зблякнуць, ; зак.

  1. Страціць яркасць, афарбоўку.

    • Ружовыя фарбы збляклі.
  2. Завянуць, страціць свежасць.

    • Трава зблякла.

збожжа, , н.

  1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляюцца мука і крупы.

  2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін.

    • Сеяць з.
    • Змалоць з.

|| прым. збожжавы, .

  • Збожжавыя культуры.

збожжа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да збожжа, напр. збожжакамбайн, збожжапагрузчык, збожжапастаўкі, збожжаправод, збожжасейны, збожжасклад, збожжаўборачны.

збожжавытворчы, .

Які займаецца вырошчваннем, вытворчасцю збожжа.

  • З. раён.

збожжавыя, .

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу.

  • Сяўба збожжавых.

збожжанарыхтоўкі, , ж.

Дзяржаўная планавая нарыхтоўка збожжа.

|| прым. збожжанарыхтоўчы, .

збожжасховішча, , н.

Памяшканне для захоўвання збожжа.

збожжаўборачны, .

Які мае адносіны да ўборкі хлеба.

  • Збожжаўборачная кампанія.
  • З. камбайн.

збожжаўборка, , ж.

  1. Уборка спелай збажыны.

  2. Перыяд, калі праводзіцца ўборка каласавых.

збой1, , м.

Вялікая колькасць каго-, чаго-н., цесна збітага ў адным месцы.

  • З. машын.