Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клунак, ✂ і клумак, ✂, м.

Дробныя рэчы, звязаныя хусткай, абрусам, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу.

  • Пагрузіць клункі на калёсы.

|| памянш. клуначак, ✂ і клумачак, ✂.

клыгаць, ✂; незак. (разм.).

Марудна ісці; клыпаць.

клык, ✂, м. (абл.).

Тое, што і ікол.

клыкасты, ✂.

Тое, што і ікласты.

|| наз. клыкастасць, ✂.

клыпаць, ✂; незак. (разм.).

Ісці марудна, накульгваючы, перавальваючыся з нагі на нагу.

клышаногі, ✂ (разм.).

Тое, што і касалапы.

|| наз. клышаногасць, ✂.

ключ​1, ✂, м.

  1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

    • К. ад клеці.
  2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

    • Гаечны к.
    • К. для механічнай цацкі.
    • К. для цымбалаў (для нацягвання струн).
  3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

    • К. шыфру.

|| памянш. ключык, ✂.

|| прым. ключавы, ✂.

ключ​2, ✂, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

  • Басовы к.
  • Скрыпічны к.

ключ​3, ✂, м.

Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у палёце.

  • К. гусей узяў кірунак на поўдзень.

ключ​4, ✂, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы, ✂.