Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заваражыць, ; зак.

  1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі, зачараваць.

    • З. зубы.
  2. перан. Прывабіць сваім хараством.

    • Музыка заваражыла слухачоў.

|| незак. заварожваць, .

заварны, .

Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі.

  • Заварное пірожнае.

заварот, , м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

  • З-за завароту ракі выплыла лодка.

  • Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваротны, .

заварочваць, ; незак.

  1. гл. завярнуць.

  2. чым. Кіраваць: распараджацца (разм.).

    • З. справамі.

заваруха, , ж. (разм.).

Складаная, заблытаная справа, сумятня, неразбярыха.

заварушыцца, ; зак.

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

  • Дзіця заварушылася ў калысцы.
  • Трава заварушылася пад ветрам.

заварушыць, ; зак.

Пачаць варушыць.

  • З. пальцамі.
  • Вецер заварушыў кусты.

заварыцца, ; зак.

  1. Настаяцца ў вары.

    • Чай заварыўся.
  2. перан. Распачацца (пра што-н. клапатное, складанае, непрыемнае; разм.).

    • Заварылася справа.

|| незак. заварвацца, .

заварыць, ; зак.

  1. што і чаго. Прыгатаваць навар, настой з чаго-н. ці абдаць варам пры гатаванні чаго-н.

    • З. чай.
    • З. ліпавага цвету.
    • З. цеста.
  2. Заліць, запоўніць пустоты ў металічным ліцці (спец.).

  3. перан. Распачаць рабіць што-н. (клапатное, непрыемнае; разм.).

    • З. справу.

|| незак. заварваць, .

|| наз. заварка, і заварванне, .

завастрыцца, ; зак.

  1. Стаць вострым (у 1 знач.).

    • Нос завастрыўся (стаў танчэйшым к кончыку пры схудненні).
  2. перан. Больш рэзка, больш ясна абазначыцца.

    • Пытанне завастрылася.

|| незак. завастрацца, і завострывацца, .