Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэматычны, ✂.

  1. гл. тэматыка.

  2. Прысвечаны якой-н. адной тэме.

    • Тэматычная выстаўка кніг.

тэмбр, ✂, м.

Характэрная афарбоўка гуку (у голасу, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі.

  • Прыемны т. голасу.

|| прым. тэмбравы, ✂.

тэмп, ✂, м.

  1. Ступень хуткасці ў выкананні музычнага твора, а таксама ў рухах, выкананні чаго-н., чытанні.

  2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго-н.

    • Тэмпы будаўніцтва.

◊

  • У тэмпе (разм.) — хутка, энергічна.

|| прым. тэмпавы, ✂.

тэмпера, ✂, ж.

  1. Фарбы, расцёртыя на яечным жаўтку або на сумесі клеявога раствору з алеем.

  2. Карціна, выкананая такімі фарбамі і асобымі тэхнічнымі прыёмамі.

|| прым. тэмперны, ✂.

тэмпераваны, ✂, (спец.).

З дакладна вызначанай колькасцю тонаў і іх суадносінамі па вышыні.

  • Т. інструмент.
  • Т. музычны лад.

тэмперамент, ✂, м.

  1. Характарыстыка індывіда з боку дынамічных асаблівасцей яго псіхічнай дзейнасці (тэмпу, рытму, інтэнсіўнасці псіхічных працэсаў), якія ўтвараюць пэўны псіхалагічны тып.

  2. Жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму.

    • Чалавек з тэмпераментам.

тэмпераментны, ✂.

Жывы, энергічны, якому ўласцівы палкі тэмперамент.

  • Т. чалавек.
  • Тэмпераментнае выступленне.

|| наз. тэмпераментнасць, ✂.

тэмпература, ✂, ж.

  1. Ступень нагрэтасці якога-н. цела, рэчыва; цеплавая характарыстыка.

    • Т. вады.
    • Т. паветра.
  2. Ступень цеплыні чалавечага цела як паказчык стану здароўя.

    • Памерыць тэмпературу дзіцяці.
  3. Павышаная цеплыня цела; гарачка (разм.).

    • У хворага т.

|| прым. тэмпературны, ✂.

тэмпературыць, ✂; незак. (разм.).

Хварэць, маючы высокую тэмпературу.

  • Дзіця т.

тэнар, ✂, м.

  1. Самы высокі мужчынскі голас.

    • Лірычны т.
  2. Спявак з такім голасам.

|| памянш. тэнарок, ✂.

|| прым. тэнаровы, ✂.

  • Тэнаровая партыя.