гука...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да гуку, гукаў (у 1 знач.), напр. гукалакатар, гукапеленгатар, гукапераймальны, гукаперайманне,
гукасігнальны, гукаўлоўнік, гукаўспрымальны;
- які мае адносіны да гукаў мовы, напр. гукавымаўленне, гукалітарны;
- які мае адносіны да гуказапісу, напр. гуказапісны, гуказдымальнік, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура;
- які мае адносіны да музычных гукаў, напр. гукарад;
- які мае адносіны да распаўсюджвання і паглынання шуму, напр. гукаізаляцыя, гуканепранікальны, гукапаглынальнік,
гукапаглынальны, гукапранікальны.
гукааператар, ✂, м.
Спецыяліст па запісу гукаў.
|| прым. гукааператарскі, ✂.
гукаафарміцель, ✂, м.
Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.
|| прым. гукаафарміцельскі, ✂.
гуказапіс, ✂, м. (спец.).
Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад.
гуказдымальнік, ✂, м. (спец.).
Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка, адаптэр.
гукаізаляцыя, ✂, ж.
Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне.
|| прым. гукаізаляцыйны, ✂.
гукамаскіроўка, ✂, ж. (спец.).
Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з маскіроўкай гукамі або з маскіроўкай гукаў.
|| прым. гукамаскіровачны, ✂.
гуканепранікальны, ✂.
Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх.
- Гуканепранікальныя сцены.
|| наз. гуканепранікальнасць, ✂.