Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тушоўка, ✂, ж.

  1. гл. тушаваць ​1.

  2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад.

    • Палажыць тушоўку на малюнак.
    • Густая т.

тушыльнік, ✂, м.

  1. Прыстасаванне для тушэння вуглёў.

  2. Накрыўка для трубы самавара.

тушыць​1, ✂; незак.

  1. Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць.

    • Т. касцёр.
    • Т. лямпу.
  2. перан. Аслабляць, памяншаць.

    • Т. спрэчку.
    • Т. злосць.

|| зак. затушыць, ✂, атушыць, ✂, абтушыць, ✂ і патушыць, ✂.

|| наз. тушэнне, ✂.

тушыць​2, ✂; незак.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне.

  • Т. мяса.
  • Т. бульбу.

|| зак. стушыць, ✂ і патушыць, ✂.

|| наз. тушэнне, ✂.

тушэ, нескл., н. (спец.).

  1. Характар, спосаб дакранання да клавішаў фартэпіяна пры ігры.

    • Мяккае т.
    • Моцнае т.
  2. У спорце: укол, удар, нанесены фехтавальшчыкам саперніку ў адпаведнасці з правіламі, а таксама дотык барца абедзвюма лапаткамі да дывана, які абазначае паражэнне барца.

туя, ✂, ж.

Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства кіпарысавых з дробным лускападобным лісцем.

|| прым. туевы, ✂.

тхараня, ✂ і тхаранё, ✂, н.

Дзіцяня тхара.

тхлань, ✂, ж. (разм.).

  1. Балоцістае месца.

    • Конь разам з коннікам праваліўся ў т.
  2. Гніль, цвіль, сырасць.

    • Патыхала тхланню.

тхліна, ✂, ж.

Тухлы, гнілы пах.

  • Тхлінаю пахне.

тхло, ✂, н. (разм.).

Тое, што і тхліна.

  • З балот цягнула тхлом.