Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клірас, , м.

Месца для пеўчых у царкве на ўзвышэнні па левы і правы бок царскіх дзвярэй.

|| прым. клірасны, .

кліч, , м. (высок.).

Заклік да чаго-н.

  • — Усе на ўборку ўраджаю — пранёсся к.

клічка, , ж.

  1. Імя, якое даюць свойскай жывёле.

  2. Мянушка чалавека (для жарту, насмешкі, у канспіратыўных мэтах).

    • Крыўдная к.
    • К. рэвалюцыянера.

клічнік, , м.

Знак прыпынку (!), які ставіцца ў канцы клічнага сказа.

клічны, .

  1. Які выражае заклік, загад і розныя пачуцці.

    • К. сказ.
    • Клічная інтанацыя.
  2. Які выражае зварот да асобы, прадмета (пра форму назоўніка, напр. браце, дружа, куме).

клішыраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) клішэ.

  • К. здымак.

|| наз. клішыраванне, і клішыроўка, .

клішэ, нескл., н. (спец.).

Рэльефны рысунак, чарцёж і пад. на метале, зробленыя для паліграфічнага ўзнаўлення ў друку.

  • Металічнае к.
  • Гатовае к. (перан. пра збіты выраз, збітую фразу).

клоп, , м.

Насякомае-паразіт, якое корміцца кроўю чалавека і жывёл або сокам раслін.

|| прым. клапіны, .

клопат, , м.

  1. Неспакойная думка пра што-н. або дзейнасць па ажыццяўленню чаго-н.

    • К. пра вясеннія работы.
    • Клопаты па добраўпарадкаванню горада.
    • К. аб дабрабыце народа.
  2. Увага да патрэб і запатрабаванняў каго-н.

    • К. пра жыхароў вёскі.
    • Клопаты ўрада аб жанчыне-маці.
  3. Неспакойны, трывожны стан; хваляванне.

    • К. ад сэрца не адступае.
    • Не хочацца рабіць людзям клопату.

клоун, , м.

Цыркавы артыст-комік.

|| прым. клоўнскі, .