Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

факі́р

(ар. faqir = жабрак)

1) мусульманскі вандроўны манах, які займаецца жабраваннем (параўн. дэрвіш); 2) вандроўны фокуснік.

факс

(лац. fac simile = рабі падобнае)

1) сістэма тэлеграфнай факсімільнай сувязі для перадачы графічнай інфармацыі (напр. перадаць паведамленне па факсу);

2) апарат, які перадае або прымае такую інфармацыю (напр. уключыць ф.);

3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам (напр. атрымаць ф.).

факсі́міле

(лац. fac simile = рабі падобнае)

дакладная копія рукапісу, дакумента, малюнка, чыйго-н. подпісу пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыі.

факт

(лац. factum = зробленае)

1) сапраўдны, нявыдуманы выпадак, з’ява, здарэнне;

2) рэальнасць, рэчаіснасць, наяўнасць чаго-н.

фа́ктар

(лац. factor = які робіць, стварае)

рухальная сіла, прычына якога-н. працэсу, якая вызначае яго характар або асобныя рысы (напр. ф. нечаканасці, ф. часу).

факто́рынг

(англ. factoring)

разнавіднасць пасрэдніцкай дзейнасці, пры якой кампанія-пасрэднік за пэўную плату атрымлівае ад прадпрыемства права сыскаць ад пакупнікоў і залічыць на свой рахунак належную яму суму грошай.

факту́ра

(лац. factura = апрацоўка, будова)

1) характар апрацоўкі, які вызначае знешні выгляд тканіны, скуры і іншых матэрыялаў (напр. ф. мармуру, ф. шкла);

2) своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва (напр. ф. верша, ф. жывапісу);

3) кам. рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

факультаты́ўны

(лац. facultativus = магчымы)

неабавязковы, дадатковы (напр. ф. курс лекцый).

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе выкладаецца курс навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.