фа́брыка
(лац. fabrica = майстэрня)
1) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на прымяненні сістэмы машын (напр. абутковая ф., швейная ф.);
2) перан. месца, дзе што-н. ствараецца ў вялікай колькасці (напр. ф. хлусні).
фабрыкава́ць
(лац. fabricare)
1) уст. рабіць што-н. фабрычным спосабам;
2) ствараць што-н. дрэнна і ў вялікай колькасці (напр. ф. вершы);
3) перан. рабіць і распаўсюджваць што-н. ілжывае, фалыпывае (напр. ф. плёткі).