Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

таталіза́тар

(фр. totalisateur, ад totaliser = падсумоўваць)

1) механічны лічыльнік на скачках, які паказвае суму грашовых ставак на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае такія стаўкі і аддае выйгрыш;

2) гульня на грошы на скачках.

таталіта́рны

(фр. totalitaire, ад лац. totus = увесь, цэлы)

заснаваны на поўным панаванні дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства, гвалце, знішчэнні дэмакратычных свабод і правоў асобы (напр. т. рэжым).

таталітары́зм

(фр. totalitarisme, ад лац. totus = увесь, цэлы)

таталітарны палітычны, дзяржаўны рэжым.

тата́льны

(фр. total, ад лац. totus = увесь, цэлы)

усёабдымны, усеагульны (напр. т-ая мабілізацыя).

татуа́ж

(фр. tatouage, ад tatouer = татуіраваць)

нанясенне татуіроўкі на цела (распаўсюджана ў якасці моднага захаплення ў маладзёжным і артыстычным асяроддзі).