Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́ра

(іт. tara, ад ар. tarha = вылічэнне)

упакоўка для тавараў, грузаў (мяшкі, скрынкі, бочкі і інш.).

таршэ́р

(фр. torchère, ад torche = факел)

свяцільня на высокай падстаўцы, з абажурам, якая ставіцца на падлогу.

тары́ф

(фр. tarif, ад ар. ta’rif = вызначэнне)

норма збораў, аплаты за што-н., напр. за перавоз пасажыраў, грузаў, паштовыя паслугі, карыстанне электраэнергіяй, газам і інш. (напр. чыгуначны т., таможны т.).

тарыфіка́цыя

(фр. tarification, ад tarif < ар. ta’rif = вызначэнне)

вызначэнне тарыфу на аснове якой-н. класіфікацыі аб’ектаў абкладання або аплаты (напр. т. заработнай платы).