Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

туберкулёз

(н.-лац. tuberculosis, ад лац. tuberculum = бугарок)

інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, выкліканая палачкай Коха; паражае лёгкія, косці, суставы, кішэчнік.

ту́мба

(ням. Tumbe, ад лац. tumba = магіла)

1) невысокі слупок каля дарогі або тратуара;

2) ніжняя частка пісьмовага стала ў выглядзе невялікай шафкі з шуфлядамі;

3) круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш.

ту́мблер

(англ. tumbler)

механічны пераключальнік у электра- і радыётэхнічных прыборах.

тунэ́ль

(англ. tunnel)

скразны праход, праезд, пракапаны пад зямлёй або прабіты ў гарах.

тур

(фр. tour, ад лац. tornare = кругліць)

1) адзін круг танца (напр. т. вальса);

2) асобны этап якога-н. спаборніцтва, у якім кожны яго ўдзельнік выступае адзін раз;

3) асобны этап якой-н. падзеі, з’явы.

турніке́т

(фр. tourniquet)

прыстасаванне ў выглядзе рухомай крыжавіны, што ўстанаўліваецца ў праходах, каб наведвальнікі маглі праходзіць па адным.

турні́р

(ням. Tirnier, ад фр. tourneoi)

1) гіст. спаборніцтва рыцараў у сярэднія вякі;

2) спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі маюць паміж сабой па адной ці дзве сустрэчы (напр. шахматны т.).

турнэ́

(фр. toumée)

1) падарожжа па кругавым маршруце (напр. т. вакол Еўропы);

2) паездка артыстаў на гастролі, а таксама спартсменаў на выступленні.

туры́зм

(фр. tourisme)

падарожжа ў вольны час па сваёй краіне і ў іншыя краіны, калі адпачынак спалучаецца з элементамі спорту і пазнавальнымі задачамі.

ту́ці

(іт. tutti = літар. усе)

выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра або хору.