Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́бель

(ням. Tabelle, ад лац. tabella = дошчачка)

спіс, кніга або спецыяльная дошка для ўліку чаго-н. (напр. т. паспяховасці).

табле́тка

(фр. tablette)

невялікі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку.

таблі́ца

(польск. tablica, ад лац. tabula = дошка)

пералік звестак, лічбавых дадзеных, прыведзеных у пэўную сістэму і размешчаных па графах (напр. т. множання, турнірная т.).

табло́

(фр. tableau, ад лац. tabula = дошка)

шчыт, на якім пры дапамозе светлавога сігналу перадаецца якая-н. інфармацыя (рэкламная, спартыўная, біржавая і інш.).

табло́ід

(англ. tabloid)

малафарматная газета з кароткім тэкстам і вялікай колькасцю ілюстрацый.

табу́

(фр. tabou, ад параўн. tapu)

1) рэлігійная забарона ў першабытных народаў на якое-н. дзеянне, прадмет;

2) перан. наогул якая-н. забарона.