Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

та́лент

(лац. talentum, ад гр. talanton = вага, вагі)

1) надзвычайныя прыродныя здольнасці (напр. паэтычны т.);

2) асоба, надзеленая надзвычайнымі здольнасцямі (напр. шукаць маладыя таленты).

талера́нтны

(лац. tolerans, -ntis = які церпіць)

1) мед. здольны пераносіць неспрыяльны ўплыў якіх-н. фактараў;

2) цярпімы да чужых меркаванняў, паводзін і інш.

талісма́н

(фр. talisman, ад ар. tilisman)

прадмет, які, на думку забабонных людзей, здольны прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу (параўн. амулет).

талму́д

(ст.-яўр. talmud = вучэнне)

звод рэлігійных, бытавых, прававых прадпісанняў іудаізму, заснаваны на схаластычным тлумачэнні кніг Старога запавету.

тало́н

(фр. talon, ад лац. talus = пята)

1) кантрольны лісток, які дае права атрымаць што-н., карыстацца чым-н.;

2) частка дакумента, якая аддзяляецца ад яго.