Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэфарма́цыя

(лац. reformatio = змяненне)

1) сацыяльна-палітычны рух супраць феадалізму ў Заходняй Еўропе XVI ст., які набыў форму барацьбы з каталіцкай царквой;

2) правядзенне рэлігійных пераўтварэнняў у духу пратпэстантызму.

рэфера́т

(ням. Referat, ад лац. referre = дакладваць, паведамляць)

кароткі выклад якога-н. пытання, зместу кнігі, а таксама даклад з такім выкладам.

рэферэ́ндум

(лац. referendum = тое, што павінна быць паведамлена)

усенароднае галасаванне з мэтай высветліць грамадскую думку па якім-н. важным дзяржаўным пытанні.

рэферэ́нт

(лац. referens, -ntis = які паведамляе)

службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях (напр. р. міністра).

рэфле́ксія

(лац. reflexio = адлюстраванне)

роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.

рэфо́рма

(фр. réforme, ад лац. reformare = пераўтвараць)

пераўтварэнне, перабудова чаго-н. без змены асноў існуючай структуры (напр. аграрная р., р. правапісу).