Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ру́брыка

(лац. rubrica, ад ruber = чырвоны)

1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе і інш.;

2) раздзел тэксту, падраздзяленне (напр. разнесці лічбы па рубрыках).

рудыме́нт

(лац. rudimentum = зачатак; пачатковая ступень)

1) астаткавы, недаразвіты орган, які страціў у працэсе эвалюцыі сваё асноўнае значэнне, напр. вочы ў крата, хваставыя пазванкі і апендыкс у чалавека;

2) перан. астатак, рэшткі якой-н. з’явы.

руле́т

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) ежа з сечана га мяса з вараным яйкам ці іншай начынкай, запечанага ў выглядзе прадаўгаватага акруглага кавалка;

2) кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы;

3) пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай.

руле́тка

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) інструмент для вымярэння ў выглядзе вузкай (пераважна стальной) стужкі з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футляры;

2) прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

ру́пар

(гал. roeper)

1) труба з расшыраным канцом для ўзмацнення гуку;

2) перан. той, хто распаўсюджвае якія-н. ідэі, погляды.

руці́на

(фр. routine, ад route = дарога, напрамак)

застой, кансерватыўнасць, боязь новага.

руцінёр

(фр. routinier)

чалавек, схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага.