Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыме́йк, рэме́йк

(англ. remake)

1) імкненне да ўзнаўлення мінулага, якое выяўляецца ў знешнім выглядзе абстаноўкі, у захаванні адпаведных звычаяў, правіл этыкету;

2) абнаўленчая версія старога фільма, музычнага запісу, старой фатаграфіі і г. д.

рэабіліта́цыя

(с.-лац. reabilitatio)

1) аднаўленне ў ранейшых правах, вяртанне добрага імя беспадстаўна абвінавачанай асобе;

2) вяртанне добрай рэпутацыі;

3) мед. устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (напр. р. хворага).

рэагава́ць

(ад лац. re = нанава + agere = дзейнічаць)

1) адклікацца, адказваць пэўным чынам на знешнія раздражненні (напр. р. на святло);

2) выяўляць свае адносіны да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. спакойна р. на заўвагі);

3) уступаць у хімічную рэакцыю (аб рэчывах).

рэа́кцыя

(фр. réaction, ад лац. re- = супраць + actio = дзеянне)

1) дзеянне ў адказ на знешняе раздражненне, уздзеянне (напр. р. вока на святло);

2) выяўленне сваіх адносін да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. р. на крытыку);

3) рэзкая змена ў настроі, спад пасля нервовага ўзбуджэння;

4) фізічнае або хімічнае ўзаемадзеянне паміж рэчывамі (напр. ланцуговая р.);

5) палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу, імкненне замацаваць старыя парадкі.

рэакцыяне́р

(фр. réactionnaire, ад лац. re- = супраць + actio = дзеянне)

прыхільнік палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.

рэаліза́цыя

(фр. réalisation, ад с.-лац. realis = сапраўдны)

1) ажыццяўленне, здзяйсненне, правядзенне ў жыццё чаго-н., напр. плана, праграмы, праекта;

2) продаж маёмасці, тавару, каштоўных папер (напр. р. прадукцыі).

рэалі́зм

(фр. réalisme, ад с.-лац. realis = сапраўдны)

1) напрамак у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах;

2) здольнасць дакладна ўлічваць наяўныя ўмовы, абставіны, магчымасці (напр. палітычны р., р. у планаванні).

рэа́лія

(н.-лац. realia, ад с.-лац. realis = сапраўдны)

кожная рэч матэрыяльнага свету.

рэа́льны

(с.-лац. realis = сапраўдны)

1) які існуе ў рэчаіснасці, сапраўдны, не ўяўны (напр. р. прадмет);

2) заснаваны на разуменні і ўліку наяўных умоў, абставін, магчымасцей (напр. р. погляд на жыццё);

3) які можна практычна ажыццявіць (напр. р. план).

рэаніма́цыя

(лац. reanimatio)

ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці.