Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэзалю́цыя

(лац. resolutio = дазвол)

1) рашэнне, пастанова з’езда, канферэнцыі, сходу;

2) пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы (напр. накласці рэзалюцыю).

рэзана́нс

(фр. résonance, ад лац. resonans = які дае водгук)

1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела намаганнямі другога з той жа частатой;

2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням (напр. зала мае добры р.);

3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).

рэзанёр

(фр. raisonneur)

1) персанаж п’есы, які прама выражае ідэі, маральна-этычныя погляды аўтара;

2) чалавек, які любіць весці доўгія размовы павучальнага характару.

рэзерва́цыя

(лац. reservatio = зберажэнне)

месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны (існуюць у Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі).

рэзідэ́нт

(фр. résident, ад лац. residens, -ntis = які сядзіць на месцы)

1) дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, па рангу ніжэйшы за пасланніка;

2) тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы.

рэзідэ́нцыя

(лац. residentia = месцазнаходжанне)

месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.

рэзо́н

(фр. raison, ад лац. ratio, -onis = падстава, прычына)

доказ, разумная падстава, сэнс.

рэзюмэ́

(фр. résumé)

кароткі выклад сутнасці кнігі, артыкула, прамовы.