Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыплама́т

(фр. diplomate, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для афіцыйных зносін з прадстаўнікамі замежных дзяржаў;

2) перан. чалавек, які дабіваецца сваёй мэты тонкімі і ўмелымі адносінамі з людзьмі.

дыплама́тыя

(фр. diplomatie, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дзейнасць урада па ажыццяўленню міжнароднай палітыкі;

2) перан. тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.

дыпло́м

(фр. diplome, ад гр. diploma = літар. ліст, складзены ўдвая)

1) дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені;

2) пасведчанне, якое выдаецца за дасягненні, поспехі ў чым-н. (напр. д. першай ступені, д. конкурсу скрыпачоў).