Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дыктава́ць

(польск. dyktować, ад лац. dictare)

1) павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць;

2) прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання (напр. д. умовы).

ды́ктар

(лац. dictor = які гаворыць)

супрацоўнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам для перадачы ў эфір.

дыкта́т

(ням. Diktat, ад лац. dictatum = тое, што прадыктавана)

патрабаванне, якое прадыктавана адным, больш моцным бокам для абавязковага выканання другім, слабейшым бокам (напр. палітыка дыктату).

дыкта́тар

(лац. dictator)

1) правіцель, які карыстаецца неабмежаванай уладай;

2) перан. той, хто паводзіць сябе ў адносінах да іншых уладарна і нецярпіма.

дыктату́ра

(лац. dictatura)

1) нічым не абмежаваная дзяржаўная ўлада;

2) перан. панаванне, дыктат чаго-н. (напр. д. грошай, д. сумлення).

дыктафо́н

(ад лац. dictare = дыктаваць + гр. phone = голас)

апарат для запісу на магнітную стужку і ўзнаўлення вуснай мовы.

ды́кцыя

(лац. dictio)

вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў і складоў пры дэкламацыі, спяванні (напр. добрая д.).