Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гід

(фр. guide)

экскурсавод-праваднік пры групе турыстаў, які знаёміць іх з выдатнымі мясцінамі горада, краю.

гідрааэро́біка

(англ. hydroaerobics, ад гр. hydor = вада + aer = паветра + bios = жыццё)

тое, што і аквааэробіка.

гідрабіёніка

(ад гр. hydor = вада + англ. bionics = біёніка)

раздзел біёнікі, які вывучае асаблівасці жывёл, што жывуць у вадзе, каб ствараць тэхнічныя прыстасаванні для работы ў водным асяроддзі.

гідрало́гія

(ад гр. hydor = вада + logos = вучэнне)

навука, якая вывучае гідрасферу Зямлі, а таксама працэсы, што адбываюцца ў ёй.

гідрамаса́ж

(ад гр. hydor = вада + фр. massage = масаж)

масаж пад вадой з лячэбнай або прафілактычнай мэтай.

гідрана́ўт

(ад гр. hydor = вада + nautes = мараплавец)

тое, што і акванаўт.

гідрапо́ніка

(ад гр. hydor = вада + ponikos = працоўны, працавіты)

вырошчванне раслін без глебы ў вадзе з дапамогай пажыўных рэчываў (параўн. аэрапоніка).

гідрасфе́ра

(ад гр. hydor = вада + sphaira = сфера, шар)

водная абалонка зямнога шара, сукупнасць вод Зямлі (акіяны, моры, азёры, рэкі, падземныя воды, леднікі).

гідратэрапі́я

(ад гр. hydor = вада + therapeia = лячэнне)

прымяненне вады з лячэбнай мэтай у выглядзе ваннаў, душаў, абліванняў; водалячэнне.