Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атэ́ль, гатэ́ль

(фр. hôtel, ад hôle = госць)

гасцініца (звычайна ў замежных краінах).

габары́т

(фр. gabarit)

гранічны знешні абрыс прадмета (збудавання, машыны і інш.), а таксама памер, велічыня чаго-н. (напр. г. вагона, пакой малых габарытаў).

габеле́н

(фр. gobelin, ад G. Gobelin = прозвішча французскага фарбавальшчыка і ткача, які жыў у XVII ст.)

1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам;

2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна.

га́ер

(фр. gaillard = весялун)

1) уст. балаганны шут;

2) перан. той, хто крыўляецца, блазнуе на пацеху іншым.

газава́т

(ар. gazavat)

завешчаная Каранам «свяшчэнная вайна» мусульман супраць іншаверцаў.

газе́та

(іт. gazzetta)

перыядычнае, звычайна штодзённае друкаванае выданне ў выглядзе вялікіх лістоў, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра бягучыя падзеі.

газо́н

(фр. gazon)

пляцоўка ў садзе, скверы, засеяная травой.

га́ла́

(фр. gala)

урачыстае відовішча з удзелам афіцыйных асоб.

галагра́ма

(ад гр. holos = увесь + grama = літара, запіс)

аб’ёмнае адлюстраванне прадмета, атрыманае метадам галаграфіі.

галагра́фія

(ад гр. holos = увесь + grapho = пішу)

спосаб атрымання аб’ёмнага відарыса прадмета, заснаваны на інтэрферэнцыі двух прамянёў святла, адзін з якіх ідзе непасрэдна ад лазера, а другі асвятляе прадмет, адбіўшыся ад люстэрка.