Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гара́ж

(фр. garage)

памяшканне для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.

гара́нт

(фр. garant)

дзяржава, арганізацыя або асоба, якая дае гарантыю ў чым-н.; паручыцель.

гара́нтыя

(фр. garantie)

1) парука, запэўненне ў чым-н. (напр. тэлевізар з гарантыяй);

2) умова, якая забяспечвае поспех чаго-н. (напр. загартоўка арганізма — г. здароўя).

гараско́п

(гр. horoskopos, ад hora = час + skopeo = гляджу, назіраю)

табліца размяшчэння планет і зорак у пэўны момант часу, якая служыць астролагам для прадказання лёсу чалавека або выніку якой-н. падзеі; само такое прадказанне.

гардэро́б

(фр. garderobe)

1) памяшканне ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў;

2) шафа для адзення;

3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).

гаржэ́тка

(фр. gargette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

гармо́нія

(лац. harmonia, ад гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)

1) мілагучнасць, зладжанасць, прыемнасць гучання (напр. г. гукаў);

2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н. (напр. г. інтарэсаў, г. формы і зместу).

гармо́ны

(фр. hormone, ад гр. hormao = рухаю)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі; удзельнічаюць у рэгуляцыі функцый арганізма.

гарніту́р

(фр. garniture)

поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння (напр. г. мэблі, спальны г.).

гарсэ́т

(польск. gorset, ад фр. corset)

1) шырокі пругкі пояс, які носяць пад сукенкай для надання стройнасці фігуры;

2) частка беларускага народнага жаночага касцюма ў выглядзе безрукаўкі;

3) бандаж, які носяць на верхняй частцы тулава пры скрыўленні пазваночніка.