Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гол

(англ. goal)

ачко, якое залічваецца камандзе за забітыя ў чужыя вароты мяч або шайбу (у футболе, гандболе, хакеі).

гольф

(англ. golf)

1) гульня ў мяч, які клюшкамі стараюцца заганяць у ямкі-лункі, пераадольваючы рад штучных перашкод;

2) мн. кароткія штаны з манжэтамі, якія зашпіляюцца пад каленам.

гомасексуалі́зм

(англ. homosexualism, ад гр. homos = аднолькавы + лац. sexualis = палавы)

палавая цяга да асоб свайго полу (параўн. бісексуалізм, гетэрасексуалізм).

го́нар

(польск. honor, ад лац. honor)

1) пачуццё грамадскай або асабістай годнасці, тое, што выклікае ўсеагульную павагу (напр. справа гонару);

2) перавялічанае ўяўленне аб сваёй годнасці; фанабэрыстасць (напр. збіць гонар).

гофма́клер

(ням. Hofmakler)

галоўны маклер на фондавай або таварнай біржы.