Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гігаба́йт

(англ. gigabyte, ад гр. gigas = гіганцкі + англ. byte = байт)

адзінка вымярэння аб’ёму памяці камп’ютэра, роўная 10⁹ байт.

гіга́нт

(гр. gigas, -antos = магутны)

1) істота, расліна або прыродны аб’ект вялізных памераў (напр. слон-г., дуб-г., зорка-г.);

2) вялікае па размаху і значэнню прадпрыемства (напр. завод-г.);

3) перан. чалавек, які вызначаецца значнымі дасягненнямі ў якой-н. галіне (напр. г. мастацтва, г. думкі).

гігіе́на

(гр. hygieinos = здаровы; лекавы)

1) раздзел медыцыны, які вывучае ўплыў умоў жыцця і працы на здароўе чалавека і распрацоўвае меры прафілактыкі захворванняў;

2) практычныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць захаванню здароўя (напр. г. працы, асабістая г.).