Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віндсёрфінг

(англ. windsurfing, ад wind = вецер + surfing = слізганне па хвалях)

від воднага спорту, звязаны са слізганнем па хвалях, стоячы на коркавай абó пенапластавай дошцы з рухомым парусам.

віндыка́цыя

(лац. vindicatio = абарона, ахова)

юр. патрабаванне ўласніка вярнуць яму маёмасць судовым парадкам з чужога незаконнага валодання.

вінчэ́стэр

(англ. winchester, ад Winchester = назва горада ў Англіі)

устройства памяці камп’ютэра ў выглядзе цвёрдага магнітнага дыска (параўн. дыскета).

віншава́ць

(польск. winszować, ад ням. wünschen)

вітаць каго-н. з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага (напр. в. са святам, в. з юбілеем).

вінье́тка

(фр. vignette, ад vigne = вінаград)

упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.